СК працягнуў праверку па заяве акторкі, збітай АМАПаўцам у навагоднюю ноч

СК працягнуў праверку па заяве акторкі, збітай АМАПаўцам у навагоднюю ноч

Следчы камітэт другі раз працягнуў праверку, распачатую напачатку студзеня па заяве акторкі Святланы Сакалоўскай. Дзяўчына сцвярджае, што ў навагоднюю ноч супрацоўнік мінскага АМАП спачатку ўдарыў яе па руцэ дзвярыма службовага аўтобуса, а пасля ўдарыў дубінкай па галаве.

Вынікі праверкі мусілі быць гатовыя 1 лютага. Але Сакалоўская паведаміла Еўрарадыё, што разбіральніцтва працягнутае яшчэ на 2 месяцы.

“Тэлефанавала сёння ў камітэт. Федарэнка [старшая следчая з СК. – Еўрарадыё] мне паведаміла, што тэрмін разгляду справы працягнуты на два месяцы”, – распавяла Еўрарадыё Сакалоўская.

СК працягнуў праверку па заяве акторкі, збітай АМАПаўцам у навагоднюю ноч
Святлана Сакалоўская – сцэнічны псеўданім дзяўчыны, сваё сапраўднае прозвічша яна называць не хоча. Фота з сацсетак.

Па словах дзяўчыны, яе выпадкам займаецца ўжо чацверты следчы. Адзін раз разбіральніцтва ўжо было працягнутае. Паведамляючы пра гэта, следчая памылілася ў даце:

СК працягнуў праверку па заяве акторкі, збітай АМАПаўцам у навагоднюю ноч

Капітан юстыцыі А.А. Федарэнка, якая займаецца праверкай, не стала каментаваць разбіральніцтва і парэкамендавала Еўрарадыё звярнуцца ў прэс-службу Следчага камітэта. Там ад афіцыйных каментароў пакуль што стрымліваюцца, падкрэсліваючы, што выпадак складаны і неадназначны.

У каментары пад адным з постаў у ФБ афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова заўважыла, што “акторка жывая і здаровая, і дубінкай яе ніхто не біў”, і паабяцала разабрацца ў сітуацыі. Еўрарадыё чакае афіцыйнага каментару ад СК.

СК працягнуў праверку па заяве акторкі, збітай АМАПаўцам у навагоднюю ноч

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі