Скачкі праз вогнішча на Купалле скончыліся апёкамі для дваіх чалавек
Купалле
Традыцыйныя скачкі праз вогнішча ў ноч на Купалле скончыліся апёкамі для дваіх беларусаў. У гэтым годзе пацярпела дзіця.
У аграгарадку Путчына Дзяржынскага раёна (Мінская вобласць) 42-гадовая жанчына ўпала ў вогнішча каля вясковага дома культуры. На ёй загарэлася адзенне. Пацярпелую даставілі ў лякарню, там дыягнаставалі апёкі.
Падобны выпадак здарыўся ў аграгарадку Лукскі Жлобінскага раёна (Гомельская вобласць). У ноч на 7 ліпеня ў лякарню паступіў 8-гадовы хлопчык. Ён атрымаў апёкі ў выніку падзення ў вогнішча ў парку, паведаміла прэс-служба МНС.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.