Пінскага фермера аштрафавалі за "несанкцыянаванае" святкаванне Купалля
Пінскі суд аштрафаваў дырэктара сялянска-фермерскай гаспадаркі за "несанкцыянаванае" святкаванне Купалля, перадаюць праваабаронцы "Вясны".
У ноч з 6 на 7 ліпеня ў Пінскім раёне святкавалі Купалле. Свята зладзілі каля кавярні, недалёка ад мясцовага санаторыя.
Пінская міліцыя склала на арганізатара пратакол па ч. 2 арт. 24.23 КаАП (арганізацыя несанкцыянаванага мерапрыемства), бо ён не атрымаў дазвол ад гарвыканкама.
У судзе пастанавілі аштрафаваць дырэктара фермерскай гаспадаркі на 1600 рублёў (50 базавых велічыняў).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.