Скандал у ФІФА, перанос “Дзюны” і Трамп у турме — #ІхНоравы
Гэта і не толькі — у нашым аглядзе міжнародных навін / калаж Улада Рубанава
Забастоўка акцёраў у Галівудзе прывяла да першага буйнога пераносу. А праз прыгоды Трампа многія з нас даведаліся, што такое “магшот”.
Гэта і не толькі — у нашым аглядзе міжнародных навін “Іх Норавы”.
“Дзюну” перанеслі
Прэм'еру фантастычнага фільма "Дзюна: частка другая", прызначаную ў Паўночнай Амерыцы на 3 лістапада 2023 года, перанеслі на 15 сакавіка 2024 года, паведамляе The Hollywood Reporter. Кампанія Legendary, якая зняла сіквел “Дзюны”, прыняла такое рашэнне разам са сваім партнёрам па дыстрыбуцыі Warner Bros.
Перанос фільма звязаны з забастоўкай акцёрскай гільдыі ЗША, якая разам з прафсаюзам сцэнарыстаў пачала пратэставаць пасля няўдалых перамоў па ўмовах працы з буйнымі студыямі і стрымінгавымі платформамі.
Праз забастоўку акцёраў Цімаці Шаламэ і Зендэя, якія сыгралі галоўныя ролі ў "Дзюне", не могуць удзельнічаць у глабальнай рэкламнай кампаніі, таму, як адзначае Hollywood Reporter, фільм не зможа цалкам рэалізаваць свой касавы патэнцыял.
Паводле крыніц выдання, Legendary не магла больш чакаць з гэтым рашэннем, паколькі Warners збіралася пачаць прасоўванне новай "Дзюны" ўжо ў пачатку верасня. Суразмоўцы Hollywood Reporter спадзяюцца, што перанос прэм'еры на пазнейшы час дазволіць акцёрам далучыцца да рэкламнай кампаніі ва ўсім свеце.
Выданне адзначае, што гэта самы буйны кінапраект, на пракат якога паўплывала забастоўка акцёраў.
Фільм "Дзюна" Дэні Вільнёва выйшаў у 2021 годзе і сабраў у сусветным пракаце больш за 400 мільёнаў долараў, нягледзячы на пандэмію кавіда.
Магшот ад Трампа
Былы прэзідэнт ЗША Дональд Трамп вярнуўся ў Twitter (ён жа X) пасля двух гадоў адсутнасці. У студзені 2021 года яго навечна заблакавалі на фоне захопу Капітолія "праз рызыку далейшага падбухторвання да гвалту". Але бан зняў новы ўладальнік сацсеткі Ілан Маск.
Першым допісам палітыка стаў яго магшот — турэмны здымак, які напярэдадні зрабіла паліцыя падчас яго кароткачасовага арышту.
Трамп зрабіўся першым у гісторыі прэзідэнтам ЗША са зробленым магшотам. На фота палітык наўмысна вырашыў не ўсміхацца, каб выглядаць абураным.
Трамп падчас арышту прайшоў стандартную працэдуру вызначэння параметраў: здаў адбіткі пальцаў, сфатаграфаваўся і ўзважыўся (215 фунтаў — 97,5 кг), быў вымераны яго рост (6 футаў і тры цалі — 1,9 м).
"ФІФА пацвярджае сваю непахісную прыхільнасць павазе недатыкальнасці ўсіх людзей і рашуча асуджае любыя паводзіны, якія супярэчаць гэтаму", — піша ў сваёй заяве ФІФА.
33-гадовая футбалістка спачатку напісала ў Інстаграме, што ёй не спадабаліся дзеянні Рубіялеса. Пазней ад яе імя была апублікаваная заява ў яго абарону.
Сам Рубіялес казаў, што ў пацалунку "не было дрэнных намераў" і ўвогуле гэта было ў момант вялікага эмацыйнага ўзрушэння.
Дарэчы, за некалькі хвілін да пацалунку Рубіялес яшчэ і схапіў сябе за прамежнасць, выказваючы захапленне ад перамогі іспанскай каманды. Гэты жэст могуць палічыць абцяжарвальнай акалічнасцю, бо падчас матча Рубіялес знаходзіўся каля каралевы Іспаніі Летысіі ды 16-гадовай прынцэсы інфанты Сафіі.
Ларс фон Трыер пераабуўся
Вядомы дацкі рэжысёр Ларс фон Трыер апублікаваў новую заяву аб вайне ва Украіне, адрэагаваўшы на крытыку ў сацыяльных сетках.
У папярэднім пасце ён заступіўся за расійскіх акупантаў, заявіўшы, што іх жыцці "таксама маюць значэнне". Каментатары спыталі, ці маюць значэнне жыцці ўкраінцаў і як можна берагчы жыцці расіян, якія прыйшлі са зброяй іх забіваць.
"Вядома, усім сэрцам падтрымліваю Украіну! Я проста канстатаваў відавочнае: усе жыцці ў гэтым свеце маюць значэнне!.. Здаецца, забытая фраза з тых часоў, калі пацыфізм быў дабрадзейнасцю!" — напісаў рэжысёр у Instagram.
Каментары пад гэтым пастом, як і пад папярэднім, Ларс фон Трыер закрыў.
22 жніўня на старонцы рэжысёра ў Instagram з'явіўся допіс, у якім ён раскрытыкаваў перадачу Украіне знішчальнікаў F-16 сваёй краінай. "Жыцці рускіх таксама маюць значэнне", — напісаў ён.
Пасля гэтага ў каментарах украінцы пачалі запрашаць яго ва Украіну, каб ён змог на свае вочы ўбачыць, што здзяйсняюць расійскія салдаты.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.