Квір-сем'і засталіся без дакументаў дзяцей, а Трамп прагуляў дэбаты — #ІхНоравы

Кароткі агляд цікавых сусветных навін / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

Кароткі агляд цікавых сусветных навін / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

У Італіі і іншых краінах праходзяць пратэсты ў падтрымку ЛГБТ-сем'яў з дзецьмі, а гіганцкі ледакол не можа даплысці да запраўкі праз свой памер. Гэта і не толькі — у традыцыйным аглядзе цікавых міжнародных навін ад Еўрарадыё за 24 жніўня.

 

Ледакол пацярпеў праз свае памеры

Ад завялікіх габарытаў часам пакутуюць не толькі людзі, але і караблі. Так, новы аўстралійскі ледакол RSV Nuyina коштам 528 мільёнаў долараў не змог прайсці пад адным з мастоў. Плыць ён планаваў на дазапраўку.

Ледакол RSV Nuyina
Ледакол RSV Nuyina / EPA

Рэч у тым, што карабель даўжынёй 160 метраў занадта вялікі, і праход пад мостам быў небяспечны. Каб заправіцца, яму цяпер трэба плыць лішнія 100 кіламетраў. Прыхільнікі караблёў з трывогай сочаць за яго лёсам.

 

Галівудскія сцэнарысты злуюцца мацней

Ужо больш за 100 дзён галівудскія сцэнарысты пратэстуюць і патрабуюць павышэння аплаты працы, нядаўна да іх далучыліся акцёры. Нарэшце паміж прадстаўнікамі Асацыяцыі сцэнарыстаў і кінастудыямі адбылася сустрэча. Але ўсё пайшло не так: як піша The Washington Post, пасля перамоваў сцэнарысты "выбухнулі ад ярасці".

Протесты в Италии в поддержку ЛГБТ-родителей
Пратэсты ў падтрымку квір-сем'яў у Італіі / Getty Images

Гэтага мала: у некаторых рэгіёнах ужо пачалі перарабляць выдадзеныя пасведчанні аб нараджэнні. Вось у Італіі і пратэстуюць — і ў многіх краінах таксама на знак салідарнасці.

 

Трамп не прыйшоў на дэбаты — і перамог

Першыя дэбаты ў рамках праймерыз (выбараў кандыдата ў прэзідэнты) Рэспубліканскай партыі ЗША звычайна ўжо могуць паказаць, хто відавочны фаварыт у гонцы. І, пішуць амерыканскія выданні, як ліберальныя, так і кансерватыўныя, перамог па выніках дэбатаў Дональд Трамп. Хаця ён нават не ўдзельнічаў.

Другое месца аналітыкі аддаюць прадпрымальніку з індыйскімі каранямі Вівеку Рамасвамі. І погляды ў яго своеасаблівыя: напрыклад, ідэя пераканаць Кіеў "аддаць" частку акупаваных тэрыторый Расіі, а потым паспрабаваць паўплываць на адносіны Масквы і Пекіна.

Дэбаты на праймерыз Рэспубліканскай партыі
Удзельнікі першых дэбатаў / VOA News​​​​​​​

Што астатнія? Сумнеўныя заявы былі наогул ва ўсіх: кандыдаты-рэспубліканцы не вераць у глабальнае пацяпленне, падтрымліваюць забарону абортаў, выступаюць супраць прасоўвання роўнасці і інклюзіўнасці. Дэ-факта пасля Трампа ўсе ключавыя кандыдаты падобныя да Трампа, і ў выніку менавіта Трамп выйграе. Праўда, пакуль апытанні паказваюць, што калі б выбары былі заўтра і за пасаду прэзідэнта змагаліся Трамп і Джо Байдэн, апошні б перамог, хай і з невялікай перавагай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі