“Скарына Піцерскі”: навошта рэжым перапісвае гісторыю — стрым
Выціскаць з навучальных устаноў і пазбаўляць “права на прафесію” выкладчыкаў і навукоўцаў беларускі рэжым пачаў не пасля падзей 2020 года, а значна раней. Звальненні не былі такімі масавымі і выпадкі такога пераследу не прыцягвалі асаблівай увагі грамадскасці, але гісторыя звальненняў за недастатковую лаяльнасць рэжыму, яго ідэалогіі і свабоду думкі налічвае не адзін год.
У якім стане сёння знаходзіцца беларуская навука і што з ёй не так? У чым пагроза адбору кадраў па прынцыпе лаяльнасці і хто насамрэч перапісвае гісторыю? Ці здольныя беларускія навучальныя ўстановы за мяжой уратаваць сітуацыю з беларускай навукай? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае каардынатарка Беларускай Акадэміі, прафесарка Палітэхнікі беластоцкай, доктарка гістарычных навук Святлана Куль-Сяльверстава.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.