Склад баскетбольнай жаночай зборнай Беларусі на чэмпіянат свету

28 верасня адбудзецца матч з Кубай (19.15), 30 верасня — з Аўстраліяй (16.30). Усе паядынкі ў жывым эфіры пакажа тэлеканал "Беларусь 2".

Галоўны трэнер беларускай зборнай Рымантас Грыгас павёз у Турцыю наступных баскетбалістак:

абаронцы: Аляксандра Тарасава ("Васербург", Нямеччына), Надзея Дрозд, Ксенія Войшэль (абедзве — "Алімпія", Гродна), Наталля Ануфрыенка ("Гарызонт", Мінск), Вольга Зюзькова ("Цмокi-Мiнск");

нападаючыя: Вольга Вашкевіч, Марыя Папова (абедзве — "Цмокi-Мiнск"), Наталля Трафімава, Таццяна Троіна (абедзве — "Гарызонт", Мінск), Кацярына Сныціна ("Манпелье", Францыя), Таццяна Ліхтаровіч ("Церб", Францыя);

цэнтравая — Алена Леўчанка (на сённяшні дзень без клуба).

Адзначым, што на сусветным першынстве не згуляе цэнтравая Анастасія Верамеенка, якая нядаўна стала маці.

Па выніках групавога раўнда лепшыя каманды кожнай групы наўпрост выйдуць у чвэрцьфінал, а зборныя, якія занялі другія-трэція месцы, згуляюць у 1/8 фінала (матчы адбудуцца 1 кастрычніка). Чвэрцьфінальныя сустрэчы пройдуць 3 кастрычніка, паўфіналы — 4 кастрычніка, а матч за бронзу і вырашальны паядынак за золата адбудуцца 5 кастрычніка. Трыумфатар сусветнага першынства-2014 стане ўладальнікам пропуску на Алімпіяду-2016 у Рыа-дэ-Жанейра, інфармуе БЕЛТА.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі