Скончыліся суды над украінскімі заўзятарамі, восем чалавек атрымалі “суткі”
Яшчэ чацвёра заплацяць штрафы.
Беларусаў таксама прызналі вінаватымі, але ім прысудзілі штрафы – па 600 тысяч кожнаму. Затрыманні заўзятараў адбыліся пасля матча паміж нацыянальнымі зборнымі Беларусі і Украіны. Агулам міліцыя затрымала каля 30 чалавек. У каментары Еўрарадыё украінцы распавялі, што затрымлівалі іх не за абразы ў адрас прэзідэнта Расіі, а за бела-чырвона-белую сімволіку, якую украінцы пранеслі на стадыён.