Следчы камітэт адмовіўся праводзіць праверку па заяве Паўла Латушкі
Следчы камітэт не бачыць падставаў для праверкі заявы Паўла Латушкі пра масавае збіццё людзей міліцыянтамі пасля затрымання. Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным адказе, які падпісаў начальнік галоўнага ўпраўлення працэсуальнага кантролю С. Цішук. Ён спасылаецца на тое, што ў заяве Латушкі няма звестак "пра канкрэтныя злачынствы, пацярпелых асобаў і іншыя абставіны".
Пры гэтым у Следчым камітэце заяўляюць, што праводзяць праверкі па паведамленнях і заявах, у якіх паведамляецца пра незаконнае ўжыванне фізічнай сілы і спецсродкаў супрацоўнікамі праваахоўных органаў.
Гэты адказ экс-міністр і сябра прэзідыўму Каардынацыйнай рады Павел Латушка апублікаваў у сваім Telegram-акаўнце.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.