Следчы камітэт аднавіў доступ да сваёй старонкі ў Facebook

Следчы камітэт аднавіў доступ да сваёй старонкі ў Facebook

Следчы камітэт аднавіў доступ да сваёй старонкі ў Facebook. Раніцай 12 чэрвеня яна была ўзламаная невядомымі, якія змясцілі фэйкавую інфармацыю. На тое, каб вярнуць кантроль над старонкай, спатрэбілася больш за 7 гадзін. Бліжэй да 14-й СК паведаміў: "Доступ да старонкі адноўлены". Фэйкавая інфармацыя з яе была выдалена.

Можна меркаваць, што праваахоўныя органы шукаюць зламыснікаў, якія арганізавалі гэтую правакацыю, а напярэдадні ўзламалі акаўнт у Twitter намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Максіма Рыжанкова.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі