Следчы камітэт не пачаў крымінальную справу за збіццё студэнта ў пастарунку

Следчы камітэт не пачаў крымінальную справу за збіццё студэнта ў пастарунку

Следчы камітэт адмовіўся пачынаць крымінальную справу за збіццё студэнта Канстанціна Ахроменкі ў пастарунку міліцыі.

"У крымінальнай справе па заяве Ахроменкі К.У. адмовіць за адсутнасцю ў дзеянні складу злачынства", — цытуе прэс-служба Руху "За свабоду" пастанову, якую падпісалі старшы следчы Следчага камітэта А.Л. Жукоўскі і кіраўнік Кастрычніцкага райаддзела Следчага камітэта У.У. Барышаў.

Пры гэтым вусна следчыя паведамілі, што могуць перагледзець гэтае рашэнне пасля з’яўлення відэа. Тады, магчыма, будзе далейшае разбіральніцтва.

Гісторыя Ахроменкі атрымала шырокі розгалас. Хлопец кажа, што разам з сябрам піў піва ў дазволеным месцы на вакзале. Побач з імі стаяла чыясьці недапітая бутэлька гарэлкі. "Падышлі амапаўцы і запатрабавалі дакументы. Я пачаў размаўляць з імі па-беларуску, але яны запатрабавалі, каб я адказваў па-руску", — распавёў студэнт Акадэміі музыкі.

Міліцыянты затрымалі хлопца, а калі ён пачаў вырывацца, начапілі на яго кайданкі і даставілі ў міліцыю. Па словах Ахроменкі, у пастарунку амапаўцы здзекваліся з беларускай мовы, за што хлопец плюнуў аднаму з іх у твар. Пасля гэтага, кажа студэнт, яго павалілі на падлогу і збілі нагамі.

24 студзеня Ахроменка зняў пабоі. У яго была рассечаныя вусны, сіняк пад правым вокам, гематомы па ўсім целе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі