Следчы камітэт пачаў "спецыяльную вытворчасць" на Валерыя Цапкалу

Валерый Цапкала / Еўрарадыё
Валерый Цапкала / Еўрарадыё

Следчы камітэт пачаў "спецыяльную вытворчасць" на Валерыя Цапкалу. Яго вінавацяць па 12 артыкулах Крымінальнага кодэкса. Сярод іх — стварэнне экстрэмісцкага фармавання, паклёп на Лукашэнку, дыскрэдытацыя Беларусі, публічныя заклікі да дзеянняў, накіраваных на шкоду Беларусі, і нават — распаўсюд у любой форме поглядаў, ідэй і заклікаў з мэтай выклікаць агрэсію адной краіны супраць другой.

"Спецыяльная вытворчасць" у тэрмінах лукашэнкаўскай сістэмы азначае падрыхтоўку завочнага суда.

Валерый Цапкала ў 2020 годзе ўступіў у прэзідэнцкую гонку. Аднак Цэнтрвыбаркам не залічыў яму колькасць галасоў, неабходную для рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты. З лета 2020-га Цапкала знаходзіцца па-за межамі Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі