СМІ: Катар заплаціў выкуп тэрарыстам — мільярд долараў
Катар заплаціў выкуп тэрарыстам — мільярд долараў. Доха такім чынам вызваліла амаль тры дзясяткі чальцоў каралеўскай сям’і, піша газета Financial Times. Нібыта, гэтыя людзі трапілі ў закладнікі на поўдні Іраку. Таксама былі вызвалены паўсотні баевікоў, захопленых джыхадыстамі ў Сірыі. Здзелка была заключаная ў красавіку, грошы ўжо заплачаныя.
Як паведамляла Еўрарадыё, у панядзелак стала вядома, што Саудаўская Аравія, Егіпет, Бахрэйн і шэраг іншых краін аб’явілі, што разрываюць дыпламатычныя адносіны з Катарам. Гэтую краіну яны абвінавацілі ў падтрымцы тэрарыстаў.