СМІ: Нафта рыхтуецца да найбольшага за 20 гадоў зніжэння
Каціроўкі нафты рыхтуюцца паказаць найбольшае за першае паўгоддзе за 20 гадоў зніжэнне. Насуперак скарачэнню яе здабычы, піша Reuters. Пры гэтым а 9-й гадзіне ў пятніцу, 23 чэрвеня, цэны на яе выраслі. Ф'ючэрсы на нафту Brent гандляваліся па $45,40 за барэль, гэта на 0,40 адсотку вышэй папярэдняга закрыцця. Ф'ючэрсы на амерыканскую марку WTI павысіліся на 0,35 адсотку да $42,89 за барэль.
Як вядома, цэны на нафту сёлета знізіліся амаль на 20% насуперак спробам АПЕК і іншых вытворцаў нафты скараціць здабычу на 1,8 мільёна барэляў у суткі, пра што яны дамовіліся ў студзені 2017-га. Гэта горшая дынаміка для рынку нафты за паўгоддзе з 1997 года, калі рост здабычы і азіяцкі фінансавы крызіс прывялі да рэзкага зніжэння коштаў.