СМІ: У Беларусі збіраюцца павысіць цэны на праезд у грамадскім транспарце
У Беларусі збіраюцца павысіць цэны на праезд у грамадскім транспарце. Мяркуецца, што яшчэ да канца года білет падаражэе на 5 капеек. Пра гэта паведамляе партал tut.by, які спасылаецца на крыніцы, звязаныя з "Мінсктрансам" і аблтрансамі.
Адзначаецца, што пытанне з павышэннем кошту на праезд у грамадскім транспарце яшчэ канчаткова не вырашанае. Калі ж яго падтрымаюць, у Мінску ў наземным транспарце квіток будзе каштаваць 55 капеек, адна паездка ў метро — 60. Мяркуецца, што праязныя білеты ў сталіцы падаражэюць на 5%.
Апошні раз праезд у грамадскім транспарце ў Беларусі даражэў у снежні 2015 года.