Смяротнае ДТЗ пад Ваўкавыскам: загінула пасажырка легкавіка
Дарожная аварыя са смяротным вынікам здарылася ў Ваўкавыскім раёне позна ўвечары 30 лістапада. Як паведамляе Гродзенская ДАІ, ДТЗ адбылося на 107-м кіламетры дарогі “Баранавічы-Гродна”, на ўчастку трасы, дзе хуткасць абмежаваная 90 кіламетрамі на гадзіну.
Легкавік “Аўдзі”, які рухаўся у бок Зэльвы, саскочыў з трасы і выехаў у кювет, дзе сутыкнуўся з сасной. У салоне было чатыры чалавекі. На месцы загінула пасажырка, якая ехала на заднім сядзенні з левага боку. Кіроўца і другая пасажырка з задняга сядзення атрымалі пашкоджанні і былі дастаўленыя ў лякарню. Пасажырка з пярэдняга сядзення не пацярпела.
Распачатая крымінальная справа.