Снег з дажджом і да -20: надвор'е на нядзелю

Зіма на Палессі / Еўрарадыё

Зіма на Палессі / Еўрарадыё / Еўрарадыё

У нядзелю 14 студзеня ў Беларусь з Польшчы прыйдуць больш цёплыя паветраныя масы атлантычнага паходжання, піша pogoda.by. Па большай частцы краіны пройдуць ападкі. У асноўным гэта будзе снег, мокры снег, а па паўднёвым захадзе — снег з дажджом. Месцамі чакаецца завіруха, слабы галалёд і галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні, паўднёвы парывісты.

Мінімальная тэмпература паветра — ад -2 °С па паўднёвым захадзе да -16 °С па ўсходзе краіны. Пры праясненнях на ўсходзе Беларусі слупок тэрмометра апусціцца да -20°С. Днём будзе ад -5 да +2°С. Ва ўсходніх раёнах — да -7°С.

У Мінску сіноптыкі абяцаюць дождж і мокры снег. Днём будзе +3-5 цяпла. Увечары — 0-+2.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі