Сноўдэн распавёў пра таямнічую падземную цывілізацыю і яе НЛА
Былы супрацоўнік амерыканскіх спецслужбаў, нібыта, абнародаваў дакументы, якія датычаць так званых "неапазнаных лётаючых аб'ектаў".
Над разгадкай паходжання НЛА ўжо дзясяткі гадоў ідуць спрэчкі. Частка экспертаў кажа пра іншапланетнае іх паходжанне, іншыя — пра зямное. Паводле Эдварда Сноўдэна, ён бачыў дакументы ЦРУ, якія сведчаць: НЛА — гэта апараты, якія належаць іншай зямной цывілізацыі. Навукоўцы не маюць доступу да гэтых засакрэчаных матэрыялаў, спосабы вырашэння праблемы шукаюць амерыканскія спецслужбы.
У дакументах сцвярджаецца, што іншая цывілізацыя існуе ў мантыі Зямлі. Дзякуючы гэтаму яе абмінулі ўсе катастрофы, якія спазнала чалавецтва. Падземныя жыхары далёка абагналі ў развіцці людзей і валодаюць тэхналогіямі, якія невядомыя нашай цывілізацыі, пішуць ізраільскія СМІ.
Рух НЛА адсочваецца, яны былі заўважаныя не толькі ў атмасферы Зямлі, але і на марскім дне, у вулканах, нават на сонечнай арбіце. Як сцвярджае Сноўдэн, прэзідэнт ЗША штодня атрымлівае даклады на гэтую тэму. Эксперты з спецслужбаў перакананыя, што шанцаў на перамогу ў вайне з падземнай цывілізацыяй мы не маем. Тым не менш, існуюць планы нанясення ядзерных удараў па падземных камунікацыях, якія могуць перашкодзіць выхаду "падземных" на паверхню.