SpaceX пакуль не змагла запусціць самую вялікую ракету ў гісторыі

Узніклі праблемы з клапанам ціску, які "замёрз" / twitter.com/SpaceX
Узніклі праблемы з клапанам ціску, які "замёрз" / twitter.com/SpaceX

17 красавіка SpaceX не змагла запусціць самую вялікую ракету-носьбіт у гісторыі — Starship. Запуск адклалі праз тэхнічную няспраўнасць, паведаміў заснавальнік кампаніі Ілан Маск. Спецыялісты мяркуюць, што ўзніклі праблемы з клапанам ціску, які "замёрз". 

"Сёння шмат чаму навучыліся, цяпер выгружаем паліва, паўторым спробу праз некалькі дзён", — піша Маск. 

Пра Starship гавораць, як пра адзін з самых чаканых касмічных стартаў 2023 года. Шматразовая і самая магутная ракета ў гісторыі чалавецтва мусіць наблізіць вяртанне людзей на Месяц і палёт на Марс.

Вышыня ракеты 120 метраў, яе дыяметр — 9 метраў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі