Спачатку прапанавалі дапамогу, потым арыштавалі за БЧБ-налепку на бамперы

За налепку на бамперы кіроўцу пакаралі 15 суткамі арышту / sb.by, фота носіць ілюстрацыйны характар​
За налепку на бамперы кіроўцу пакаралі 15 суткамі арышту / sb.by, фота носіць ілюстрацыйны характар​

Супрацоўніка "Нафтана" Сяргея Хвасценку асудзілі за "парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў". Падставай для гэтага стала бел-чырвона-белая налепка на бамперы аўтамабіля, паведамляюць праваабаронцы.  

Перадгісторыя такая: у нядзелю ў Хвасценкі падчас руху па Мінску зламалася машына. Ён вымушаны быў спыніцца на праспекце Незалежнасці каля ўніверсама "Цэнтральны". Да яго пад'ехаў экіпаж ДАІ, супрацоўнікі прапанавалі дапамогу. Але потым заўважылі на бамперы налепку і забралі мужчыну ў Цэнтральны РУУС. Там на яго склалі пратакол.

Хвасценка спрабаваў растлумачыць, што налепка прыкрывала дзірку на бамперы і што ён ездзіў з ёй каля пяці гадоў. Па версіі ж супрацоўніка міліцыі, якую той агучыў у судзе, Хвасценка адразу заявіў, што такім чынам выказвае свае палітычныя погляды. Мужчына гэта адмаўляў. Тым не менш суддзя вырашыў арыштаваць кіроўцу на 15 сутак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі