Спад гандлю і рост долара: праблемы заходніх банкаў могуць закрануць Беларусь

Праблемы ў ЗША могуць стаць праблемамі беларускай эканомікі / Еўрарадыё
Праблемы ў ЗША могуць стаць праблемамі беларускай эканомікі / Еўрарадыё

У сярэдзіне сакавіка ў ЗША тры банкі сталі банкрутамі. А 19 сакавіка стала вядома, што аднаго з найбуйнейшых швейцарскіх банкаў Credit Suisse паглыне яго канкурэнт UBS.

Еўрарадыё даведалася, ці пагражае гэта свету новым фінансавым крызісам і чаму праблемы на Захадзе могуць абярнуцца пагаршэннем беларускага гандлю з Расіяй ці нестабільнасцю ўнутры краіны.
 

Што здарылася?

У ЗША адзін за адным закрыліся тры банкі: Silvergate Capital Corp., Silicon Valley Bank і Signature Bank. Яны не самыя буйныя, але ўкладчыкі ў ЗША запанікавалі. У Швейцарыі праблемы выявіліся ў Credit Suisse. Аднак у таго, што адбылося ў ЗША і ў Швейцарыі, розныя прычыны, адзначае старшы навуковы супрацоўнік BEROC Дзмітрый Крук.

Спад торговли и рост доллара: проблемы западных банков могут затронуть Беларусь
Праблемы былі закладзеныя яшчэ адміністрацыяй Трампа ў 2018 годзе / Jeff Chiu, AP

На думку эксперта, неплацежаздольнасць Credit Suisse выкліканая прычынамі, не звязанымі з сусветнай эканомікай або эканомікай Швейцарыі. Банк ужо колькі гадоў быў стратны.

У ЗША ўсё больш складана.

Тут спляліся некалькі пытанняў. Яны не новыя, проста праявіліся зараз, — кажа Дзмітрый Крук. — Першае — гэта гісторыя 2018 года, калі былі істотна аслабленыя стандарты рэгулявання для банкаў, аднесеных да катэгорыі не такіх буйных. Гэта банкі з актывамі ніжэй за 250 мільярдаў долараў.

Сярод іншага, такім банкам не трэба было праводзіць шматлікія стрэс-тэсты. Для буйных банкаў ЗША засталося жорсткае рэгуляванне і меры абароны, якія ўводзіліся пасля крызісу 2008 года.

Другі складнік — гэта эканамічная палітыка пасля кавіду, калі ва ўсім свеце змякчылі манетарную палітыку. Гэта значыць вельмі вялікая колькасць грошай у эканоміку была накіраваная, каб кампенсаваць наступствы кавіду і запусціць аднаўленчы рост у эканоміцы.

Спад торговли и рост доллара: проблемы западных банков могут затронуть Беларусь
Сярэднетэрміновыя перспектывы не бліскучыя, але гэта не крызіс 2008 года / Reuters

У ЗША ёсць асцярогі, што іншыя небуйныя банкі трапяць у такую ж сітуацыю, як Silicon Valley Bank, працягвае эксперт. Але пагроза не тычыцца ўсёй банкаўскай сістэмы, гэта значыць такіх праблем, як падчас крызісу 2008 года, паўстаць не павінна.

Добрая навіна ў тым, што ў дачыненні да самых буйных банкаў гэтая асцярога наўрад ці актуальная, таму што стрэс-тэставанне для іх больш жорсткае, — адзначае эксперт. — І яшчэ важная рэч — вельмі хуткая рэакцыя Карпарацыі па страхаванні дэпазітаў і ФРС. Для таго каб інфармацыйны шок не перарос у сістэмны, яны пайшлі на вельмі рэзкія крокі. Першае — усе дэпазіты, якія нават не застрахаваныя SVB, будуць забяспечвацца за кошт сродкаў Карпарацыі па страхаванні ўкладаў. Яны будуць даступныя для ўкладчыкаў.

І ФРС актыўна пачаў спрыяць таму, каб не дапусціць перабояў з ліквіднасцю, якія сталі ўзнікаць ад інфармацыйнага шоку. Гэта значыць павялічвае доступ банкаў да сродкаў.

На Еўропу праблемы банкаў кшталту SVB перакінуцца не павінны, бо там паслабленняў, як у ЗША, не прымалася.

Гісторыя з амерыканскімі банкамі стала трыгерам для візуалізацыі праблем Credit Suisse, якія рана ці позна праявіліся б і без гэтага.
 

Праблемы ЗША — праблемы Беларусі

Спад торговли и рост доллара: проблемы западных банков могут затронуть Беларусь
Да канца 2022 года ўмовы для Нацбанка Беларусі былі выгоднымі. Цяпер сітуацыя мяняецца / Еўрарадыё

Пытанне, як ЗША будуць рэагаваць на выклікі. Бо нікуды не падзелася праблема інфляцыі. Каб яе вырашаць, трэба падымаць ключавую стаўку. Гэта прывядзе да росту долара ў свеце, адпаведна, і ў Беларусі.

Дасягаючы мэтаў па інфляцыі, ці не давядзецца стварыць рукатворны фінансавы крызіс? А калі не змагацца з інфляцыяй, ці не прыйдзем мы да таго, што будзе немагчыма яе кантраляваць і ці не вернемся мы ў канец 70-х гадоў? Зараз ёсць верагоднасць, што, як мінімум, цэнтрабанкі возьмуць паўзу ў павышэнні працэнтных ставак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі