Спарткомплекс у Мінску адрамантуюць за кошт спартсменаў і трэнераў

Спарткомплекс у Мінску адрамантуюць за кошт спартсменаў і трэнераў

Спарткомплекс Беларускага дзяржаўнага універсітэта фізічнай культуры ў Мінску адрамантуюць за кошт спартсменаў і трэнераў. Гэта вынікае з апублікаванай урадавай пастановы, падпісанай прэм'ерам Раманам Галоўчанкам.

Мінфін зробіць змены ў рэспубліканскім бюджэце на 2022 годзе. У выніку Міністэрства спорту і турызму павялічаць на 3 млн 380 тысяч рублёў выдаткі на вышэйшую адукацыю для рэалізацыі згаданага праекта па "капітальным рамонце" і "мадэрнізацыі". Аднак яны будуць павялічаны "за кошт адпаведнага змяншэння выдаткаў, прадугледжаных Міністэрству спорту і турызму на спорт для выдачы прызоў спартсменам, а таксама для выплаты ўзнагароджванняў трэнерам і іншым спецыялістам".

Спарткомплекс у Мінску адрамантуюць за кошт спартсменаў і трэнераў
pravo.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі