Спасылкі на трансляцыю сённяшняга Паслання Аляксандра Лукашэнкі

29 красавіка Аляксандр Лукашэнка выступіць з Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу. Адбудзецца гэта на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі. Пачатак а 11-й гадзіне. Жывая трансляцыя будзе на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё і на тэлеканале "Беларусь 1".

Нагадаем, раней з'яўлялася неафіцыйная інфармацыя, што Пасланне было спачатку прызначана на 22 красавіка. Аднак прэс-сакратар Аляксандра Лукашэнкі Наталля Эйсмант паведаміла Еўрарадыё, што дата выступлення яшчэ не была зацверджаная. А кіраўнік дзяржавы 22-га паляцеў з афіцыйным візітам у Грузію.

На відэа — Пасланне Аляксандра Лукашэнкі 2014 года.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі