Спаўняецца роўна год, як у Мінску спынілі рэгістрацыю ІП

Спаўняецца роўна год, як у Мінску спынілі рэгістрацыю ІП

Сёння спаўняецца роўна год, як у Мінску перасталі рэгістраваць індывідуальных прадпрымальнікаў (ІП).

Меру называлі часовай і тлумачылі "тэхнічнымі прычынамі". Аднак пасля 17 жніўня 2021 года ў Мінску так і не быў зарэгістраваны ніводзін ІП. 

Самая свежая абвестка на сайце Мінгарвыканкама паведамляе, што з 10 траўня аднаўляецца рэгістрацыя змяненняў у пасведчанне аб дзяржрэгістрацыі ІП. Але сама рэгістрацыя ІП па-ранейшаму "часова не ажыццяўляецца". 

Дарэчы, адкрыць ІП немагчыма толькі ў Мінску. Пры гэтым спакойна можна зарэгістравацца індывідуальным прадпрымальнікам у любой з абласцей Беларусі, у тым ліку і ў Мінскай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі