СПЧ ААН прыняў рэзалюцыю пра сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі

Затрыманне ў Беларусі

Затрыманне ў Беларусі / тг-канал сілавікоў

4 красавіка Савет па правах чалавека ААН на пасяджэнні 55-й сесіі ў Жэневе прыняў рэзалюцыю пра сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі, паведамляе "Позірк". "За" былі 24 галасы. У падтрымку рэзалюцыі прагаласавалі Албанія, Аргенціна, Балгарыя, Бельгія, Бенін, Бразілія, Гамбія, Гана, Гандурас, Германія, Дамініканская Рэспубліка, Коста-Рыка, Літва, Люксембург, Малаві, Нідэрланды, Парагвай, Румынія, ЗША, Фінляндыя, Францыя, Чарнагорыя, Чылі і Японія.

Супраць прыняцця дакумента прагаласавалі прадстаўнікі 6 краін — Алжыра, Бурундзі, В’етнама, КНР, Кубы і Эрытрэі.

Прадстаўнікі 17 краін устрымаліся — ААЭ, Бангладэш, Грузіі, Інданезіі, Індыі, Казахстана, Камеруна, Катара, Кот-Д’Івуара, Кувейта, Кыргызстана, Малайзіі, Мальдываў, Марока, ПАР, Самалі і Судана.

СПЧ ААН пастанавіў працягнуць на год мандат адмысловай дакладчыцы ў пытанні правоў чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн.

Вырашана ў тэрміновым парадку стварыць групу з трох незалежных экспертаў па становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Яна зоймецца "расследаваннем і ўстанаўленнем фактаў, абставінаў і карэнных прычын усіх меркаваных парушэнняў і ўшчамленняў правоў чалавека і парушэнняў, учыненых у Беларусі з 1 траўня 2020 года".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі