Змена стратэгіі: ад санкцый і супраціву да перамоў і “не злавання дзеда” — эфір

Арцём Шрайбман

Арцём Шрайбман / euroradio.fm

Санкцыі — ледзь не адзіны сродак Захаду, каб неяк паспрабаваць паўплываць на сітуацыю ў Беларусі. Безумоўна, ёсць яшчэ такія механізмы, як выказванне еўрапейскімі структурамі рознага ўзроўню заклапочанасці з нагоды дзеянняў лукашэнкаўскага рэжыму альбо непрызнанне вынікаў “выбараў” ці легітымнасці самога Лукашэнкі. Але на станоўчыя змены ў краіне як вынік такой стратэгіі Захаду відавочна разлічваць не даводзіцца. І выглядае на тое, што стратэгію змяняць (ці выпрацоўваць новую) неабходна і так званаму калектыўнаму Захаду, і дэмсілам, і беларускаму грамадству ў цэлым.

Што на сёння ўяўляе з сябе стратэгія Захаду адносна Беларусі і чаму так важна яе перагледзець? Ці магчымае сёння перафарматаванне беларускіх дэмсіл і ці можна ўсур’ёз прымаць пазіцыю “не злаваць дзеда”? Якія “вокны магчымасцяў” дае нам сітуацыя ў Расіі, вайна ва Украіне і адыход ад улады Лукашэнкі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі