18-гадовы беларускі футбаліст падпісаў кантракт з "Порту"
Трафім Мельнічэнка ў "Порту"
Як і чакалася, 18-гадовы беларускі футбаліст Трафім Мельнічэнка падпісаў кантракт з "Порту". Спачатку пра гэта паведаміла мінскае "Дынама", а пасля і партугальскі клуб.
"Порту" — адзін з самых знакамітых і тытулаваных футбольных клубаў у Партугаліі. Пакуль беларускі футбаліст будзе гуляць у дублюючым складзе. Ён атрымаў 43 нумар.
Мінулы сезон Мельнічэнка правёў у мінскім "Дынама": у 37 матчах забіў тры галы і аддаў пяць выніковых перадач. Стаў чэмпіёнам Беларусі. У "Дынама" мяркуюць, што Трафіма Мельнічэнку заўважылі па гульнях у адборы еўракубкаў. Да таго ж ён стаў самым маладым дэбютантам нацыянальнай зборнай Беларусі.
"Калі я быў маладзейшы, і ўявіць не мог, што буду гуляць за такую вялікую каманду, — каментуе свой пераход Мельнічэнка клубнай прэс-службе. — Але вядома, заўсёды хацеў гэтага дамагчыся. Таму, калі лёс падарыў мне гэтую магчымасць, доўга не думаў, каб ёю скарыстацца... Я стаўлю перад сабой высокія мэты. Яны могуць здацца недасяжнымі, але часам усё ж такі становяцца рэальнасцю".
Мяркуецца, што за беларуса партугальцы заплацілі 380 тысяч еўра.
Trofim Melnichenko, de apenas 18 anos, chegou para reforçar o #FCPortoB pic.twitter.com/fBhG6J5joE
— FC Porto (@FCPorto) January 15, 2025
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.