Выбары як фарс: пра парушэнні, назіральнікаў і двайныя стандарты — эфір

Аляксандр Шлык

Аляксандр Шлык / Еўрарадыё

Падчас чарговага “выбарчага рытуала”, які ладзіцца для перапрызначэння Лукашэнкі на пасаду кіраўніка дзяржавы, не будзе назіральнікаў ні ад БДІПЧ АБСЕ, ні асобна ад нейкіх заходніх краін. Калі з ЕС і даедуць нейкія асобныя назіральнікі, то гэта будуць прадстаўнікі нейкіх маргінальных палітычных структур. Але, як паказвае практыка, рэжыму абыякава як рэакцыя міжнароднай супольнасці на іх (не)выбары, так і наяўнасць нейкага прызнання з іх боку вынікаў гэтага электаральна-буфетнага мерапрыемства.

Якое значэнне мае прысутнасць ці адсутнасць міжнародных назіральнікаў на выбарах і чаму гэта няважна для Лукашэнкі? Якія парушэнні за час электаральнай кампаніі былі заўважаныя і наколькі яны значныя? Чаму варта вучыцца дэмакратыі ўжо сёння і як гэта можна зрабіць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае эксперт па выбарах, спецыяльны дарадца Святланы Ціханоўскай па выбарах Аляксандр Шлык у 13:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі