Спецдакладчык ААН: нам паведамілі пра паўтысячы выпадкаў катаванняў у Беларусі
18 верасня ў Жэневе ў рамках 45-й сесіі Савета ААН па правах чалавека праходзяць экстраныя дэбаты па сітуацыі ў нашай краіне, паведамляе Радыё Свабода. На іх выступіла спецдакладчык ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн. Яна гаварыла пра "фальсіфікацыі на этапе падліку галасоў, якія паставілі пад сумненне выбарчую легітымнасць дзейнага прэзідэнта". Па словах Марэн, "фактычна імкненне Лукашэнкі застацца ва ўладзе пасля заканчэння яго цяперашняга тэрміну, відавочна, з'яўляецца асноўнай прычынай цяперашняга палітычнага тупіку ў Беларусі".
"Не маючы магчымасці знайсці лідараў гэтага новага тыпу паўстання, міліцыя выкарыстала празьмерную і неапраўданую сілу для арышту дэманстрантаў, журналістаў, мінакоў, жанчын і нават дзяцей", — гаварыла спецдакладчык. Яна расказвала пра тое, як мірных пратэстоўцаў "хапалі на вуліцы людзі ў масках і цывільным".
"Тысячы былі жорстка збітыя, — сведчыць Анаіс Марэн. — Гэта падводзіць мяне да яшчэ аднаго крытычна важнага моманту: падчас гэтай хвалі неразборлівых і жорсткіх рэпрэсій нам паведамілі пра больш чым 500 выпадкаў катаванняў, учыненых дзяржаўнымі службоўцамі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.