Спецпасланнік Трампа ўжо ва Украіне

Кіт Келаг

Кіт Келаг / Getty Images

Спецпасланнік прэзідэнта ЗША Дональда Трампа па Украіне і Расіі Кіт Келаг ужо ў Кіеве. "Мы будзем слухаць, цытуе яго словы hromadske.ua. — Мы гатовыя даць неабходнае. Мы разумеем неабходнасць гарантый бяспекі. Частка маёй місіі — слухаць".

Па вяртанні ў ЗША Келаг збіраецца сустрэцца з Трампам. А пакуль ён спадзяецца на "добрыя патэнцыйныя перамовы". Кіт Келаг падкрэсліў мэту Злучаных Штатаў спыніць вайну ва Украіне.

Чакаецца, што спецпасланнік Дональда Трампа сустрэнецца з украінскім прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім.

Напярэдадні ў Саудаўскай Аравіі прайшлі перамовы паміж ЗША і Расіяй, на якія не былі запрошаныя Украіна і ЕС. Трамп заявіў, што расчараваны рэакцыяй Кіева на іх і крытычна выказаўся пра прэзідэнта Зяленскага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.