Спецслужбы Расіі маглі гадамі атрымліваць відэа з камер назірання ва Украіне

Можна было распазнаваць твары, аўтамабільныя знакі, фіксаваць рух асоб і транспарту

Можна было распазнаваць твары, аўтамабільныя знакі, фіксаваць рух асоб і транспарту / radiosvoboda.org

Спецслужбы Расіі маглі гадамі атрымліваць відэа з камер назірання ва Украіне, якія працуюць на расійскім праграмным забеспячэнні TRASSIR і адпраўляюць даныя на сервер у Маскве, паведамляе radiosvoboda.org. Высветлілася, што, нягледзячы на падзеі 2014 года, на ўкраінскай тэрыторыі ўстанаўліваліся і функцыянавалі тысячы такіх камер відэаназірання. Іх устанаўлівалі звычайныя грамадзяне, прыватны бізнес і дзяржаўныя прадпрыемствы, у тым ліку і для аб'ектаў крытычнай інфраструктуры (напрыклад, для Чарнобыльскай АЭС).

Эксперымент украінскіх журналістаў пацвердзіў, што відэа з камер, перад тым як трапіць на камп'ютэр ці тэлефон спажыўца, адпраўляецца на серверы, якія знаходзяцца ў Маскве і належаць кампаніям, звязаным з ФСБ РФ. У выніку апошняя мела магчымасці распазнаваць твары, аўтамабільныя знакі, фіксаваць рух асоб і транспарту.

Ад расійскага софту ва Украіне пачалі адмаўляцца пераважна ў 2022 годзе, з пачаткам маштабнай расійскай агрэсіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі