Спецслужбы ЗША: Крушэнне А321 магло быць выклікана выбухам бомбы

Спецслужбы ЗША: Крушэнне А321 магло быць выклікана выбухам бомбы

Катастрофа расійскага авіялайнера А321 у Егіпце магла адбыцца з-за выбуха бомбы, закладзенай на борце прыхільнікамі “Ісламскага дзяржавы” (ІД) або звязаных з ёй груповак, мяркуюць у Вашынгтоне. 

Тэлеканал CNN, спасылаючыся на ананімную крыніцу ў амерыканскіх спецслужбах паведамляе:

“Узнікае выразнае адчуванне, што гэта было выбуховае прыстасаванне, размешчанае ў багажы або недзе ў самалёце”.

Такая выснова зробленая на падставе апошніх дадзеных, якія паступілі ў распараджэнне амерыканскай разведкі, у тым ліку “маніторынгу ўнутраных паведамленняў тэрарыстычнай групоўкі ІД”, якія адрозніваюцца ад іх публічнай прапаганды. 

Ніякіх афіцыйных заяваў з нагоды авіякатастрофы А321 прадстаўнікі спецслужбаў ЗША ў цяперашні час рабіць не маюць намер, падкрэсліваецца ў паведамленні CNN.

Нагадаем, учора ўвечары, 4 лістапада, урад Вялікабрытаніі таксама зрабіў заяву аб падазрэннях, што расійскі самалёт мог пацярпець крушэнне з-за выбуховай прылады. Па гэтай прычыне Брытанскія і Ірландскія кампаніі спынілі ўсе рэйсы ў Шарм-эль-Шэйх. У Егіпет вылецела група брытанскіх экспертаў для ацэнкі сітуацыі ў аэрапорце. Па выніках праверкі будзе прынята рашэнне, ці будуць узноўленыя палёты.

Брытанія і Ірландыя спыняюць пасажырскія рэйсы ў Шарм-эль-Шэйх

Фота: AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі