Спіс кампаній, якія не могуць прадаць свае долі ў Беларусі,павялічаны ў 10 разоў
Дорага бізнэс у Беларусі ўсё роўна было не прадаць, але цяпер нават такой магчымасці няма / istockphoto.com
Саўмін пашырыў спіс кампаній з замежным капіталам, якія не могуць прадаць свае долі ў Беларусі. Цяпер іх 1849. Ідэя забараніць замежнікам з "недружалюбных" краін выходзіць з бізнэсу ў Беларусі з'явілася ў беларускіх уладаў летам 2022 года. Тады забарона на продаж сваіх частак ў беларускіх бізнэсах атрымалі 190 кампаній.
Пашыраны спіс ёсць ва ўказе №54 "Аб змяненні пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь" ад 23 студзеня.
Таксама ва ўказе ёсць тры пункта "для службовага карыстання".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.