Справаздача Freedom House: Беларусь — па-ранейшаму сярод несвабодных краін

Справаздача Freedom House: Беларусь — па-ранейшаму сярод несвабодных краін

Міжнародная арганізацыя Freedom House, якая займаецца даследаваннем грамадзянскіх і палітычных свабодаў, апублікавала справаздачу “Свабода ў свеце ў 2016 годзе”. У ім Беларусь атрымала 17 балаў (са 100 магчымых) і трапіла ў групу несвабодных краін.

“Нягледзячы на шматлікія недахопы мінулых выбараў, вызваленне Аляксандрам Лукашэнкам палітычных зняволеных напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў і адсутнасць гвалту ў наступны перыяд спрасціла шлях для планаў ЗША і ЕС дамагацца сапраўднай лібералізацыі і дазволілі зменшыць санкцыі супраць фізічных і юрыдычных асобаў у Беларусі. Але існуе няшмат шанцаў, што дзеянні Лукашэнкі з’яўляюцца прыкметамі сапраўднай адлігі. Хутчэй за ўсё, яго жэсты ў бок Захаду тлумачацца перасцярогамі перад расійскай агрэсіўнасцю і эканамічнай слабасцю”, — паведамляецца ў справаздачы.

Сярод нашых суседзяў у катэгорыю несвабодных краіныаў трапіла толькі Расія: яна атрымала 22 балы. Украіна знаходзіцца ў катэгорыі часткова свабодных. У яе — 61 бал. Польшча, Літва і Латвія трапілі ў групу свабодных дзяржаваў. Яны маюць 93, 91, 86 балаў адпаведна.

У справаздачы таксама адзначаецца, што колькасць краін, у якіх узровень свабоды падае, найбольшая за апошнія дзесяць гадоў. Такіх дзяржаў 72.

Дарэчы, са 195 краін, дзе вывучаўся ўзровень свабодаў, 86 краін (44%) былі прызнаныя свабоднымі, 59 (30%) — часткова свабоднымі, а яшчэ 50 (26%) — несвабоднымі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі