Справу Эдуарда Пальчыса (Джона Сільвера) перадалі ў суд

Справу Эдуарда Пальчыса (Джона Сільвера) перадалі ў суд

Справу Эдуарда Пальчыса (вядомага таксама пад псеўданімам "Джон Сільвер") перадалі ў суд. Пра гэта ў Facebook напісала прэс-сакратар Вярхоўнага суда Беларусі Юлія Ляскова.

Працэс над адміністратарам сайта www.1863x.com будзе праходзіць у Мінскім гарадскім судзе. Пальчыса абвінавачваюць па двух артыкулах — у "распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варажнечы" (ч. 1 арт. 130 КК), а таксама ў "вырабе і распаўсюджванні парнаграфічных матэрыялаў ці прадметаў парнаграфічнага характару" (ч. 2 арт. 343 КК). Дата пачатку слуханняў пакуль невядомая.

Як паведамляла Еўрарадыё, у 2015 годзе 25-гадовы ўраджэнец Ліды Эдуард Пальчыс з'ехаў ва Украіну, нягледзячы на тое, што быў пад падпіскай аб нявыездзе (праводзілася расследаванне па фактах публікацыі на сайце шэрагу матэрыялаў). У студзені 2016-га яго затрымалі падчас перасячэння ўкраінска-расійскай мяжы. Некалькі месяцаў беларус правёў за кратамі ў Расіі, пакуль не быў перададзены беларускім праваахоўнікам.

Фотарэпартаж з акцыі каля Валадаркі ў Мінску ў падтрымку "Джона Сільвера"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі