Справу экс-уладальніка "Мотавела" перадалі ў суд Фрунзенскага раёна Мінска

Справу экс-уладальніка "Мотавела" перадалі ў суд Фрунзенскага раёна Мінска

Крымінальную справу экс-уладальніка ААТ "Мотавела" Аляксандра Мураўёва перадалі ў суд Фрунзенскага раёна Мінска.

Паводле інфармацыі БелаПАН, Мураўёва вінавацяць па шэрагу артыкула Крымінальнага кодэксу — махлярства ў асабліва буйным памеры, арганізацыя крадзяжу шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, арганізацыя ўхілення ад выплаты падаткаў, дапамога ва ўхіленні ад выплаты падаткаў. У справе фігуруюць яшчэ два чалавекі.

Дата пачатку судовага працэсу пакуль не прызначаная. Следства па справе Мураўёва вяло КДБ. Спецслужбы затрымалі экс-уладальніка "Мотавела" і шэраг службовых асобаў прадпрыемства ў чэрвені 2015 года.

Цяпер прадпрыемствам кіруе былы старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька.

Мураўёў купіў "Мотавела" ў 2007 годзе. Аляксандр Лукашэнка, які наведаў завод у верасні 2013-га застаўся незадаволены яго працай. Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў развіваць прадпрыемства. Лукашэнка нагадаў, што ў развіццё прадпрыемства ў 2007-2012 гадах мусіла быць укладзена не менш за 20 млн долараў, аднак гэта было выканана толькі часткова. Выказваў ён і іншыя прэтэнзіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі