Справу Уладзіміра Кондруся перадалі ў суд

Справу Уладзіміра Кондруся перадалі ў суд

Справу Уладзіміра Кондруся, абвінавачанага ва ўдзеле ў масавых беспарадках 19 снежня 2010 года, перадалі ў суд. Як паведамляе “Наша Ніва” са спасылкай на сваякоў і адваката фігуранта справы, Уладзімір пакуль яшчэ знаходзіцца ў лякарні, але яму ўжо значна лепей і ён набраў 10 кг вагі.

Жыхар пасёлка Рудзенск Уладзімір Кондрусь 1977 года нараджэння быў узяты пад варту 14 чэрвеня ў межах папярэдняга расследавання за яго меркаваны ўдзел у падзеях каля Дома ўрада падчас выбараў прэзідэнта ў 2010 годзе. Ён абвінавачваецца па артыкуле 293 Крымінальнага кодэкса “Масавыя беспарадкі”, па якім у 2011 годзе было асуджана 49 чалавек, многія з пазбаўленнем волі на розныя тэрміны. На час следства ён утрымліваецца ў СІЗА №1 г. Мінска.

Уладзімір амаль два месяцы адмаўляўся ад ежы, пасля чаго стан яго здароўя моцна пагоршыўся: ён не мог нават самастойна хадзіць. Яго змясцілі ў лякарню.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі