Спрынтарскую гонку ў Паклюцы выйграў нарвежац Ёханэс Бё
У спрынце на этапе Кубка свету па біятлоне ў славенскай Паклюцы перамог нарвежац Ёханэс Бё.
Дзесяцікіламетровую дыстанцыю ён адолеў за 23 хвіліны 46,3 секунды, зрабіўшы адзін промах пры стральбе стоячы. На другім месцы апынуўся прадстаўнік Францыі Антон Гігона. Трэцім фінішаваў расіянін Аляксандр Логінаў.
Найлепшы вынік сярод беларускіх біятланістаў паказаў Антон Смольскі, які саступіў пераможцу 1 хвіліну 51,5 секунды і заняў 50-е месца. Раман Ялётнаў быў 65-м, Уладзімір Чапелін — 68-м (ён зрабіў чатыры промахі падчас стральбы стоячы), а Сяргей Бачарнікаў — 79-м.
Агулам на дыстанцыю выйшлі 110 біятланістаў.
8 снежня ў Паклюцы пройдзе жаночы спрынт.
It's time for the flower and medal ceremony for the men's sprint. @BiatlonPokljuka
— IBU World Cup (@IBU_WC) December 7, 2018
Rewatch the entire competition on https://t.co/MSJYx30KUx #POK18 pic.twitter.com/0Q6MqxwxaJ