Спячая прыгажуня Еўропы: Le Figaro ўключыла Беларусь у топ-20 турыстычных месцаў

Белавежская пушча / Reuters
Белавежская пушча / Reuters

Французская газета Le Figaro ўключыла Беларусь у дваццатку турыстычных напрамкаў, якія падарожнікам варта адкрыць у 2020 годзе.

"Мы маглі б назваць яе "Спячая прыгажуня Еўропы", — піша Le Figaro пра Беларусь. — "Якая не мае выхаду да мора паміж Польшчай і Расіяй, Беларусь з'яўляецца адным з найменш наведвальных месцаў кантынента ".

"Некранутая і незвычайная, радзіма Марка Шагала. Архітэктурнае багацце Мінска, прагулкі па апошніх першабытным лясах Еўропы (амаль 40% тэрыторыі краіны пакрыта лесам) і экскурсіі па нацыянальных парках, дзе жывуць рысі, бурыя мядзведзі, рабчыкі і ваўкі".

Le Figaro адзначае, што Беларусь адкрыта для турызму, у тым ліку дзякуючы бязвізаваму рэжыму. У топ-20 напрамкаў гэтага года таксама ўключаны Аўстралія, Мадагаскар, Інданезія, Барбадас, ААЭ, Славенія, Грузія, Куба, Японія, Гаваі і іншыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі