Спёка адступае: у панядзелак — 21-27 цяпла
У бліжэйшыя суткі, 14 жніўня, у Беларусі чакаецца надвор’е з пераменнай хмарнасцю. Уначы і раніцай у асобных раёнах прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Удзень будзе пераважна без ападкаў, толькі на паўднёвым усходзе месцамі пройдуць дажджы, таксама кароткачасовыя.
Туман прагназуецца ў асобных раёнах, уначы і раніцай. Вецер будзе паўночна-заходні ўмеркаваны, пры навальніцах парывісты.
Тэмпература паветра ўначы складзе 10-16 градусаў, на паўднёвым усходзе — да 19 градусаў вышэй за нуль. Удзень будзе 21-27 градусаў цяпла, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.