Спёка спадае: 5 чэрвеня ў Беларусі будзе да +22 градусаў

Спёка спадае: 5 чэрвеня ў Беларусі будзе да +22 градусаў

Пераменная воблачнасць прагназуецца ў Беларусі 5 чэрвеня. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У асобных раёнах чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер будзе паўночна-заходні 5-10 метраў за секунду, парывы да 14 метраў за секунду, месцамі яны дасягнуць 15-20 метраў за секунду.

Уначы прагназуецца +6...+12, удзень слупок тэрмометра падымецца да 14-19 градусаў цяпла. Па поўдні краіны ўначы будзе 13-17 са знакам "плюс", а ўдзень — ад 20 да 22 вышэй за нуль.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі