Стала вядома, дзе ў Беларусі пабудуюць завод па вытворчасці вакцын

Стала вядома, дзе ў Беларусі пабудуюць завод па вытворчасці вакцын

Стала вядома, дзе ў Беларусі пабудуюць завод па вытворчасці вакцын. Гэта вёска Доўжа ў Віцебскім раёне. Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка. У адпаведнасці з ім, выпускам беларускай вакцыны супраць COVID-19 зоймецца кампанія "БелВітуніфарм", якая мае "вытворчыя магутнасці" якраз у Доўжы. Лукашэнка там пабываў у жніўні. У адпаведнасці з праектам, будзе рэканструяваная наяўная вытворчасць "БелВітуніфарма" і пабудаваны завод.

Распрацоўкай беларускай вакцыны займаюцца арганізацыі, падкантрольныя Міністэрству аховы здароўя і Нацыянальнай акадэміі навук. Чакаецца, што выпрабаванні пачнуцца ўжо ў першым паўгоддзі 2022-га. Аляксандр Лукашэнка разлічвае, што айчынную вакцыну пачнуць выпускаць у 2023 годзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі