Стала вядома, хто будзе сцяганосцам Беларусі на II Еўрапейскіх гульнях

Стала вядома, хто будзе сцяганосцам Беларусі на II Еўрапейскіх гульнях

Капітанам беларускай зборнай на II Еўрапейскіх гульнях у Мінску будзе Уладзімір Самсонаў. Такое рашэнне было прынятае на агульным сходзе каманды, інфармуе БЕЛТА. Ён жа панясе сцяг на цырымоніі адкрыцця турніру 21 чэрвеня на стадыёне "Дынама". 

Уладзімір Самсонаў — шматгадовы лідар зборнай Беларусі па настольным тэнісе, уладальнік вялікай колькасці ўзнагародаў на чэмпіянатах свету і Еўропы. Спартовец удзельнічаў у шасці Алімпійскіх гульнях. 

Клятву ад імя ўсіх спартоўцаў на адкрыцці Гульняў зачытае чэмпіёнка I Еўрапейскіх гульняў па жаночай барацьбе беларуска Васіліса Марзалюк

II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску 21-30 чэрвеня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі