Стала вядома, хто разам з Домрачавай выступіць на чэмпіянаце свету

Стаў вядомы склад беларускіх жаночай і мужчынскай зборных на чэмпіянат свету па біятлоне. Ён пройдзе ў фінскім Канціялахці з 5 да 15 сакавіка.

Як інфармуе прэс-служба Беларускай федэрацыі біятлону, у складзе жаночай каманды — Дар'я Домрачава, Надзея Скардзіна, Надзея Пісарава, Анастасія Дубарэзава і Ірына Крыўко. У складзе мужчынскай зборнай — Юрый Лядаў, Уладзімір Чапелін, Аляксандр Дарожка, Дзмітрый Дзюжаў і Дзмітрый Абашаў.

Нагадаем, трохразовая алімпійская чэмпіёнка, Герой Беларусі Дар'я Домрачава стала спартсменкай года ў Беларусі.

Фота: AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі