Стала вядома, калі ў Беларусі зноў пахаладае

Аднак да канца тыдня пахаладае. Надвор'е пачне змяняцца яшчэ ў пятніцу, калі ў Беларусь з Балтыкі пачне прасоўвацца прахалоднае паветра.



У суботу, 3 траўня, на большай частцы тэрыторыі нашай краіны чакаюцца дажджы, месцамі дажджы моцныя, навальніцы. Удзень падчас навальніц магчымае ўзмацненне ветру да 15-20 метраў за секунду. Калі ўначы прагназуецца ад 3 да 13 градусаў вышэй за нуль, дык удзень — ад 10 да 23 цяпла.



У нядзелю, 4 траўня, кароткачасовыя дажджы і навальніцы прагназуюцца на Гомельшчыне. У начныя гадзіны будзе 1-10 цяпла, у дзённыя — 8-15 градусаў вышэй за нуль, паведамляе "Интерфакс-Запад" са спасылкай на службу прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі