Стала вядома, колькі аўто на беларускіх нумарах перарэгістравалі ў Латвіі

Аўтамабіль, ілюстрацыйнае фота

Аўтамабіль, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

1 лістапада ў Латвіі пачала дзейнічаць забарона на аўтамабілі з беларускімі нумарамі. Да гэтага часу неабходна было перарэгістраваць аўто ці вывезці яго з краіны.

Ад пачатку 2024 года ў Латвіі перарэгістравалі 45 легкавых аўтамабіляў, якія раней мелі беларускія нумары. Пра гэта піша партал "Беларусы і рынак" са спасылкай на Дырэкцыю бяспекі дарожнага руху Латвіі (CSDD).

Большая частка перарэгістраваных аўтамабіляў належыць да класа люкс — Tesla, BMW, Mercedes-Benz і Jaguar.

Пры гэтым у апошнія тры месяцы (са жніўня) былі перарэгістраваныя толькі 17 аўто з Беларусі.

Цяпер аўтамабілі з беларускімі нумарамі могуць уязджаць у Латвію толькі для аднаразовага транзітнага перасячэння краіны. Пры гэтым папярэдне неабходна звярнуцца ў CSDD.

Аднак для палітычных бежанцаў уведзеная палёгка. Беларусы, якія атрымалі ў Латвіі, статус уцекача або альтэрнатыўны статус, могуць перарэгістраваць аўтамабіль на працягу трох гадоў без сертыфіката адпаведнасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі