Стала вядома, колькі беспілотнікаў беларусы падарылі войску
Беларускі вайсковец з беспілотнікам на вучэннях
Стала вядома, колькі беспілотнікаў беларусы падарылі войску. Бязвыплатна іх перадалі каля 210, паведамляе тэлеканал СТБ. Збірала беспілотнікі прарэжымная арганізацыя "Патрыёты Беларусі", якая запусціла ініцыятыву "Крылы". Перадавала яна дроны ці ў Мінабароны, ці непасрэдна ў вайсковыя падраздзяленні.
З 28 сакавіка ў РБ дзейнічае ўказ па беспілотніках, падпісаны ў верасні 2023-га. Захоўванне і абарот грамадзянскіх беспілотнікаў забароненыя для фізічных асоб на тэрыторыі нашай краіны. Грамадзяне, якія мелі ва ўласнасці беспілотнікі, былі абавязаны да 25 сакавіка "ажыццявіць адчужэнне або перадачу на захоўванне свайго БЛА" ў РУП "Белаэранавігацыя". Беларусы маглі іх перадаць не толькі войску, але і ІП ці юрыдычным асобам.
Толькі за мінулы год было зафіксавана больш за 500 парушэнняў выкарыстання жыхарамі Беларусі лятальных апаратаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.