Стала вядома, колькі мастоў у Мінску чакае рэканструкцыя ці рамонт

Стала вядома, колькі мастоў у Мінску чакае рэканструкцыя ці рамонт

Стала вядома, колькі мастоў у Мінску "у бліжэйшай будучыні" чакае рэканструкцыя ці капітальны рамонт. Іх, як мінімум, сем. Праектная дакументацыя на некаторыя аб'екты ўжо гатовая, на іншыя — яшчэ распрацоўваецца, распавёў minsknews.by дырэктар прадпрыемства "Гордарбуд" Сяргей Панеў. Паводле яго слоў, сёлета плануецца абнавіць масты на праспекце Жукава — над чыгункай у раёне станцыі "Мінск-Сартыровачны" і на скрыжаванні з вуліцай Чыгуначнай. Праектная дакументацыя гатовая і для капітальнага рамонту моста паміж вуліцамі Радыяльнай і Запарожскай. А на мост на вуліцы Ваўпшасава яна яшчэ рыхтуецца.

На чарзе аб'екты на 25-м кіламетры МКАД (знешняе кола), на праспекце Жукава над вуліцай Карла Лібкнехта і на Маскоўскай вуліцы (са з'ездам на вуліцу Брэст-Літоўскую).

Пасля таго, як сёлета ў студзені абрынулася пешаходная секцыя аўтамабільнага моста на Нямізе ў Мінску, спецыялісты абследуюць масты па ўсёй Беларусі. Аднак на іх "мадэрнізацыю" патрэбныя значныя сродкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі