Стала вядома, паслы якіх краін уручылі даверчыя граматы Лукашэнку
Стала вядома, паслы якіх краін 13 траўня ўручылі ў Палацы незалежнасці ў Мінску даверчыя граматы Аляксандру Лукашэнку. Гэта — Расія, Ірак, Нікарагуа, Руанда, Саудаўская Аравія і Сьера-Леонэ.
Як вядома, Захад не прызнае вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ў 2020-м і не лічыць Лукашэнку легітымным кіраўніком краіны. Нават суседняя Украіна займае такую пазіцыю. Акрамя Расіі, легітымнасць Аляксандра Лукашэнкі прызнаюць толькі асобныя краіны Афрыкі, Азіі і Лацінскай Амерыкі.
"Няма ніводнай сферы, у якой нашы краіны не мелі б цесных і трывалых сувязяў... Поўным ходам ідзе дыялог па паглыбленні нашай інтэграцыі...", — гаварыў Лукашэнка пра адносіны з Расіяй.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.