Стала вядома, пра што дамовіліся лідары дэмакратычных сіл Беларусі
Франак Вячорка, Святлана Ціханоўская і Павел Латушка / @tsikhanouskaya
Мы павінныя дзейнічаць — акно магчымасцяў адкрыта, гаворыцца ў сумеснай заяве лідараў дэмакратычных сіл Беларусі.
Іх сустрэча адбылася напярэдадні. У ёй узялі ўдзел Святлана Ціханоўская, Павел Латушка, Валерый і Вераніка Цапкалы, а таксама іншыя прадстаўнікі дэмакратычных сіл.
"Чакаць больш няма чаго — тэрор трэба спыніць раз і назаўжды. Мы пачынаем рыхтавацца да новай актыўнай фазы пратэсту", — гаворыцца ў сумеснай заяве.
Пры гэтым мэты застаюцца ранейшымі: спыненне гвалту, вызваленне палітвязняў і новыя сумленныя выбары.
Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі пашырэнне кантактаў з чыноўнікамі ў Беларусі, "нарошчванне структуры партызанскага руху ўнутры краіны" і праект па амністыі і рэабілітацыі ўдзельнікаў пратэстаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.